Лізавета I
ангельская й ірляндзкая каралева / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лізаве́та I (па-ангельску: Elizabeth I; 7 верасьня 1533, Грынвіч, Ангельшчына — 24 сакавіка 1603, Рычманд, Ангельшчына) — каралева Ангельшчыны і каралева Ірляндыі з 17 лістапада 1558 году і да самай сьмерці, апошняя з дынастыі Цюдораў. Бацька — Генрых VIII, маці — Ганна Балейн. Яе называлі каралева-нявіньніца. Час панаваньня Лізаветы часам называюць «залатым стагодзьдзем Ангельшчыны», як у сувязі з росквітам культуры, бо менавіта ў ейныя часы працавалі Ўільям Шэксьпір, Крыстафэр Марлоў, Фрэнсіс Бэкан і іншыя выбітныя дзеячы, гэтак і з узрослым значэньнем Ангельшчыны на сусьветнай арэне, дзякуючы разгрому Непераможнай Армады, дзейнасьці Фрэнсіса Дрэйка й Ўолтэра Рэйлі, стварэньнем Ост-Індзкай кампаніі.
Лізавета I Elizabeth I | |
Каралева Ангельшчыны | |
---|---|
Папярэднік | Марыя I |
Наступнік | Якаў I |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 7 верасьня 1533, Грынвіч, Ангельшчына |
Памерла | 24 сакавіка 1603, Рычманд, Ангельшчына |
Дынастыя | Цюдоры |
Бацька | Генрых VIII |
Маці | Ганна Балейн |
Подпіс |
Некаторыя гісторыкі больш стрыманыя ў сваіх ацэнках. Яны малююць Лізавету, як запальчывага, часам нерашучага кіраўніка[1], якая аднак мела вялікую долю шанцаваньня. Да канца свайго кіраваньня, шэраг эканамічных і ваенных праблемаў паслабілі ейную папулярнасьць. Аднак Лізавета малюецца харызматычным лідэрам, у той час калі ўлада парлямэнта была слабой і абмежаванай, і калі манархі ў суседніх краінах сутыкнуліся з ўнутранымі праблемамі, якія паставілі пад пагрозу іхныя стальцы. Гэтак было ў выпадку з шатляндзкай каралевай Марыяй, якая была скінута са стальца ў 1568 годзе й у рэшце рэшт сьмяротна пакарана ў 1587 годзе. Пасьля кароткага валадараньня папярэднікаў Лізаветы, ейныя 44 гады на троне прадставілі доўгачаканую стабільнасьць для каралеўства й дапамаглі сфармаваць пачуцьцё нацыянальнай ідэнтычнасьці.