Рух недалучэньня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рух недалучэ́ньня (па-ангельску: Non-Aligned Movement) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае 118 дзяржаваў сьвету на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блёках (пад якімі на момант заснаваньня арганізацыі разумеліся найперш НАТО і Варшаўская дамова, а цяпер таксама Багдадзкі пакт, SEATO, ANZUS і да т. п.).
Рух недалучэньня афіцыйна створаны 25 дзяржавамі на Бялградзкай канфэрэнцыі ў верасьні 1961 року. Стварэньню папярэднічалі Бандунская канфэрэнцыя 1955 року і трохбаковыя кансультацыі Ёсіпа Броз Тыта, Гамаля Абдэля Насэра і Джавахарлала Нэру ў 1956.