Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Грэцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс Сусьве́тнае спа́дчыны ЮНЭ́СКО ў Грэцыі складаецца з 17 найменьняў (на 2015 рок), што складае 1,5% ад агульнага ліку (1007 на 2014 рок). 15 аб’ектаў улучаныя ў сьпіс паводле культурніцкіх крытэраў, прычым 11 зь іх прызнаныя шэдэўрамі чалавечага генію (крытэр i), а астатнія 2 аб’екты ўлучаныя па зьмяшаных культурніцка-прыродных крытэрах, прычым абодва, нароўна з крытэрам і, таксама прызнаныя прыродным фэномэнам выключнай прыгажосьці і эстэтычнай значнасьці (крытэр vii). Акрамя гэтага, паводле стану на 2015 рок, 15 аб’ектаў на тэрыторыі Грэцыі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўлучэньне ў сьпіс сусьветнае спадчыны[1]. Грэцкая рэспубліка ратыфікавала Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 17 ліпеня 1981[2]. Першы аб’ект на тэрыторыі Грэцыі быў занесены ў сьпіс у 1986 року на 10-й сэсіі Камітэту сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО.