Эўрапейскія гульні 2019 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эўрапе́йскія гу́льні 2019 го́ду (па-ангельску: 2019 European Games), II Эўрапейскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы, якія праходзілі ў Менску, сталіцы Беларусі, з 21 па 30 чэрвеня 2019 году. Спаборніцтвы па веславаньні на байдарках і каноэ прымаў канал у Заслаўі[1].
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. |
На Эўрапейскіх гульнях было разыграна 200 камплектаў мэдалёў. Больш за 4000 тысячаў атлетаў з 50 краінаў выступілі ў 15 відах спорту (23 дысцыплінах). У дзесяці відах разыгрываліся ліцэнзіі на Гульні XXXII Алімпіяды 2020 году ў Токіё. У 4 відах спорту вызначыліся чэмпіёны Эўропы. Цырымонія адкрыцьця гульняў адбылася 21 чэрвеня 2019 году, а цырымонія закрыцьця — 30 чэрвеня 2019 году. Плянавался задзейнічаць каля 6 тысячаў валянтэраў, яшчэ тысячу чалавек у якасьці рэзэрву. Абраныя валянтэры прайшлі шэраг трэнінгаў і бралі ўдзел у падрыхтоўцы да гульняў, а таксама працавалі ў дні спартовага форуму. Для правядзеньня працэдуры акрэдытацыі ЭАК забясьпечыў арганізатараў адмысловай сыстэмай ад кампаніі Swiss Timing. Асноўная акрэдытацыйная кампанія пачалася ў сьнежні 2018 году. Чакалася, што дазвол на асьвятленьне падзеі атрымаюць больш за 1 тысячу прадстаўнікоў СМІ з розных краінаў. Зацікаўленасьць у арганізацыі трансьляцыі гульняў выяўлялі тры замежныя кампаніі: партугальская Medialuso-Mediapro, гішпанская ISB і расейская «Матч ТВ». Афіцыйны тэлепартнэр быў названы 29 студзеня 2018 году. Ім стаў ISB. Кантракт з кампаніяй быў падпісаны 25 красавіка 2018 году. Пры гэтым беларускія тэлеканалы былі прыцягнуты да трансьляцыяў у абавязковым парадку па дамове субпадраду. Лягатыпам гульняў абвешчана «папараць-кветка» — мітычная расьліна, што грае значную ролю ў культуры беларусаў. Слоганам былі абраны словы Bright Year, Bright You («Яркі год, яркі ты»), што таксама адлюстроўвае нацыянальны дамэн Беларусі і афіцыйнае міжнароднае скарачэньне — BY. Беларускім эквівалентам слогана названа фраза «Час яскравых перамог».