Марскі клімат
від клімату / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марскі клімат (акіянічны клімат) — клімат рэгіёнаў, блізкіх да мора, які адрозьніваецца невялікімі сутачнымі і гадавымі амплітудамі тэмпэратуры паветра, высокай адноснай вільготнасьцю, халаднаватым летам і мяккай зімой (ва ўмераных шыротах), вялікай воблачнасьцю, выкліканай інтэнсіўнай цыклянічнай дзейнасьцю, моцнымі вятрамі. Ва ўмовах марскога клімату час наступу найвышэйшых і найніжэйшых тэмпэратур спазьняцца (у параўнаньні з вобласьцямі з кантынэнтальным кліматам) на 1-2 месяца, а вясна бывае халаднейшаю за восень. Фармуецца ва ўмовах пераважнага ўплыву на атмасфэру акіянічных прастор.