Прагрэсіўны рок
музычны жанр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Прагрэ́сіўны рок — кірунак у рок-музыцы (галоўным чынам, эўрапейскай), які вылучаецца манумэнтальнасьцю кампазыцыяў, складанасьцю тэкстаў, эклектычнасьцю, разнастайнымі экспэрымэнтамі з мэлёдыямі, рытмамі, вакальнымі партыямі. Узьнік у Вялікабрытаніі ў другой палове 1960-х гадоў, пік папулярнасьці прыпадае на пачатак 1970-х гадоў, але й да сёньняшняга дню ў сьвеце існуе шмат гуртоў, творчасьць якіх належыць да прагрэсіў-року альбо мае яго асобныя рысы. Больш вузкія напрамкі ў межах прагрэсіў-року — арт-рок, сымфанічны рок, прагрэсіў-мэтал, сымфа-мэтал.
Quick Facts Стылістычнае паходжаньне, Паходжаньне ...
Прагрэсіўны рок | |
Стылістычнае паходжаньне | гард-рок, псыхадэлічны рок, джаз ф’южн, клясычная музыка |
---|---|
Паходжаньне | сярэдзіна 1960-х, Вялікабрытанія, ЗША, Італія, Нямеччына |
Тыповыя інструмэнты | электрагітара, бас, бубны, сьпеў, клявішы |
Папулярнасьць | 1970-я — 1990-я |
Вытворныя формы | нью-эйдж |
Паджанры | |
прагрэсіў-мэтал, сымфанічны рок, спэйс-рок, краўт-рок, нэа-прагрэсіў, пост-рок | |
Progressive rock ў Вікісховішчы |
Close