Талісман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Талісман, амулет, абярэг — магічны прадмет, прызначэньнем якога зьяўляецца абарона яго ўладальніка або павелічэньне эфэктыўнасьці яго магічных узьдзеяньняў. Лічыцца, што талісманы могуць прыносіць посьпех, аберагаць ад небясьпекі, паляпшаць самаадчуваньне. Абярэгам можа зьяўляцца кожны прадмет, ад ювэлірнага вырабу да кавалку каменя або кары дрэва.