Усходне-Эўрапейская раўніна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усхо́дне-Эўрапе́йская раўні́на — адна з найбольшых раўнінаў Зямлі, разьмешчана ўва ўсходняй частцы Эўропы. На поўначы амываецца водамі Белага і Баранцава, а на поўдні — Чорнага, Азоўскага і Касьпійскага мораў. На паўночным захадзе абмежаваная Скандынаўскімі гарамі, на захадзе і паўднёвым усходзе — гарамі Цэнтральнай Эўропы (Судэты) і Карпатамі, на паўднёвым усходзе — Каўказам, на ўсходзе — Уралам і Мугаджарамі. У межах Крымскай паўвыспы мяжа раўніны праходзіць па паўночным падножжы Крымскіх гораў.