АвтоВАЗ
From Wikipedia, the free encyclopedia
ААТ «АвтоВА́З» (бел.: «АўтаВА́З») — расійская аўтамабілебудаўнічая кампанія, буйнейшы вытворца легкавых аўтамабіляў у Расіі і Усходняй Еўропе. Штаб-кватэра і асноўная вытворчасць знаходзіцца у горадзе Тальяці Самарскай вобласці.
АвтоВАЗ | |
---|---|
Тып | акцыянернае таварыства |
Лістынг на біржы | Маскоўская біржа[d][1] |
Заснаванне | 1966 |
Заснавальнікі | ЦК КПСС і Савет міністраў СССР |
Размяшчэнне | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | легкавы аўтамабіль |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Растэх[d] |
Даччыныя кампаніі | Лада і Lada Zapad Tolyatti[d] |
Сайт |
lada.ru (руск.) lada.ru/en/ (англ.) |
Поўная афіцыйная назва — Адкрытае акцыянернае таварыства «АўтаВАЗ». Папярэднія назвы — Волжский автомобильный завод (бел.: Волжскі аўтамабільны завод) (ВАЗ) (1966—1971), Волжское объединение по изготовлению легковых автомобилей «АвтоВАЗ» (бел.: Волжскае аб'яднанне па вытворчасці легкавых аўтамабіляў «АўтаВАЗ») (з 1971). Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР у 1972 годзе Волжскаму аўтазаводу прысвоена імя 50-годдзя СССР.
Раней выпускаў аўтамабілі маркі ВАЗ з найменнямі «Жыгулі», «Ніва», «Спутнік»/«Самара» (2108, 2109, 21099), «Ака». Цяпер вырабляе аўтамабілі пад ўласнай гандлёвай маркай Lada («Лада»), а таксама аўтамабілі маркі Renault. Апроч гэтага АўтаВАЗ пастаўляе іншым вытворцам машынакамплекты для зборкі аўтамабіляў маркі «Lada» і іх мадыфікацый.