Архітэктура Латвіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Архітэктура Латвіі
У 1 тысячагоддзі да н.э. на тэрыторыі Латвіі будавалі ўмацаваныя паселішчы родавых абшчын, т.зв. пілскалны, у 1-м тысячагоддзі н.э. — неўмацаваныя паселішчы (крэпасці-сховішчы), абкружаныя валамі з плятнём і частаколам наверсе. Да канца 12 ст. пераважалі пабудовы з дрэва. У канцы XII—XV стст. пераважала будаўніцтва мураваных абарончых і культавых будынкаў у раманскім стылі, найбольш старажытныя з мясцовыя вапняку.
У XIII—XIV стст. склаліся асноўныя тыпы рыцарскіх замкаў: вежа-данжон (Турайдскі замак у Сігулдзе, пачатак XIII ст.; замак у Ліелстраўпэ (лат.) (бел., сярэдзіна XIV ст.), канвенцкі дом (замкі ў Вэнтспілсе (англ.) (бел., 1290; у Рызе, 1330—1515), замак т.зв. нерэгулярнага тыпу, канфігурацыя умацаванняў якога імітавала схілы замкавага узгорка (замак у Кокнэсэ (англ.) (бел., закладзены ў пачатку XIII ст.). Часта замкі станавіліся цэнтрамі гарадоў (Валміера (лат.) (бел., Цэсіс (руск.) (бел.).
- Турайдскі замак
- Замак Ліелстраўпэ
- Вэнтспілскі замак
- Рыжскі замак
- Кокнэскі замак
- Цэсіскі замак
Храмы ўзводзілі зальныя (царква (лат.) (бел. ў Ікшкілэ, 1185—XIII ст.), базілікальныя з вежай над фасадам (цэрквы Святога Яня (руск.) (бел. ў Цэсісе, 1283—1287; Святога Сімяона (лат.) (бел. ў Валміеры, 1283 — пачатак XV ст.). Пераходны стыль раманска-гатычных форм і канструкцый адлюстраваны ў Домскім саборы ў Рызе (1211—1270).
- Царква на востраве Святога Мейнарда ў Ікшкілэ
- Царква Святога Яня ў Цэсісе
- Царква Святога Сімяона ў Валміеры
У XIII—XVI стст. развівалася гарадское будаўніцтва: ратушы, будынкі гільдый, бюргерскія жылыя дамы з высокімі дахамі і ступеньчатымі франтонамі (Рыга, Цэсіс). Да сталай готыкі належыць царква Святога Петэра ў Рызе (XIII—XV стст.). У познагатычнай архітэктуры часцей выкарыстоўвалі цэглу, ускладнены дэкор франтонаў і скляпенняў (царква Святога Яня (руск.) (бел. ў Рызе, канец XV — пачатак XVI ст.).
- «Белы брат» (руск.) (бел. у Рызе
- Дом Чорнагаловых у Рызе
- Царква Святога Яня (руск.) (бел. ў Рызе
- Царква Святога Петэра ў Рызе
У другой палове XVII ст. сцвярджаюцца формы барока: фасад царквы Святога Петэра (1689—1694, архітэктар Р. Біндэншу і інш), т.зв. дом Даненштэрна (руск.) (бел. (1694—1698) у Рызе. У перыяд росквіту барока (1700—1770-я гг.) ствараліся буйныя палацава-паркавыя ансамблі (палацы ў Рундалэ, 1736—1740, 1763—1767, і Елгаве (руск.) (бел., 1738—1772; арх. абодвух В. В. Растрэлі), свецкія будынкі (Акадэмія Петрына (англ.) (бел. ў Елгаве, 1773—1775, арх. С. Енсен (лат.) (бел.).
- дом Даненштэрна (руск.) (бел. ў Рызе
- Рундальскі палац
- Елгаўскі палац
- Акадэмія Петрына ў Елгаве
У канцы XVIII — сярэдзіне XIX ст. панаваў класіцызм: лютэранская царква ў Алукснэ (1781—1788, арх. К. Хаберланд), арсенал-пакгауз (руск.) (бел. у Рызе (1828—1830, арх. Ю. Шпацыр), будынак гарадскога тэатра (руск.) (бел. ў Рызе (1860—1863, арх. Л. Бонштэт (руск.) (бел.), палацавыя комплексы ў Казданзе (англ.) (бел. і Дурбэ (англ.) (бел. (арх. І. Г. Берлін).
- Лютэранская царква ў Алукснэ
- Арсенал-пакгауз (руск.) (бел. у Рызе
- Будынак гарадскога тэатра ў Рызе
- Казданжскі палац
- Дурбенская сядзіба
У другой палове XIX ст. фарміруецца нацыянальная архітэктурная школа новага часу. На мяжы XIX—XX стст. паралельна з эклектызмам (пабудовы Я. Ф. А. Баўманіса (руск.) (бел.) развіваўся нацыянальна-рамантычны кірунак, які спалучаў традыцыі народнага латышскага дойлідства з элементамі стылю мадэрн (жылыя дамы ў Рызе, 1906—1909, арх. Э. Лаўбэ (руск.) (бел. і А. Ванаг (руск.) (бел.). Пабудовам першай паловы XX ст. ўласцівы класіцыстычныя тэндэнцыі (актавая зала Латвійскага ўніверсітэта ў Рызе, 1929—1938, арх. Э. Шталберг (руск.) (бел.), рысы рацыяналізму з захаваннем стылізатарства ў духу нацыянальнага рамантызму (царква ў Алажах (лат.) (бел., 1927).
- Вярхоўны суд у Рызе. Арх. Яніс-Фрыдрых Баўманіс
- Дом Красткална (руск.) (бел.. Арх. Эйжэнс Лаўбэ
- Актавая зала Латвійскага ўніверсітэта. Арх. Эрнэстс Шталбэргс
- Дурбенская сядзіба
З сярэдзіны 1950-х гг. будаўніцтва вядзецца пераважна паводле тыпавых праектаў з цэглы ці зборнага жалезабетону. Будынкі жылых кварталаў групуюцца ў гармоніі з наваколлем, з цэнтрамі транспартнага і бытавога абслугоўвання (жылыя раёны Агенскалнскія Сосны, 1958—1962, арх. М. Рандэль; Пурвунемэ, з 1964, арх. С. Алкснэ, Э. Драндэ ў Рызе, і інш.). Для грамадскіх будынкаў характэрны строгая планіроўка, выразнасць канструкцый (санаторый у Яўнкемеры, 1967, арх. А. Рэйнфельд і інш.), стрыманая па колеры аддзелка інтэр'ераў (летняя канцэртная зала (руск.) (бел. ў Дзінтары (руск.) (бел., 1959—1960, арх. М. Гелзіс і А. Вецсіліс), выкарыстанне на фасадах абліцоўкі з металу і пластыкаў.
Найбольш значныя збудаванні 1970—1990-х гг.: Мастацкі тэатр імя Я. Райніса (руск.) (бел. (1976, арх. М. Станя (руск.) (бел., Х. Кандэр, І. Якабсан), комплекс аэрапорта «Рыга» (руск.) (бел. (1974, арх. Л. Іваноў, В. Ермалаеў), жылыя раёны Пурвцыемс (руск.) (бел. і Мэжцыемс (руск.) (бел. (1980—1990-я гг.) — усе ў Рызе, Дом культуры «Юрас варты» ў Вэнтспілсе (1977, арх. В. Вавулс, А. Дамброўскі) і інш. У 1945 годзе заснаваны Саюз архітэктараў Латвіі.