Багдад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Багдад (араб. بغداد, з персідскай перакладаецца як «Дар Бога», дзе «bag» — «Бог», а «dād» — «Дар») — сталіца Ірака, адміністрацыйны цэнтр мухафазы Багдад. Насельніцтва Багдада ў 2011 годзе складала каля 7 216 040 чалавек. Гэта самы вялікі горад у Іраку[3], другі па велічыні горад у арабскім свеце пасля Каіра і другі па велічыні горад у Заходняй Азіі пасля Тэгерана.
Горад
Багдад
بغداد
| ||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны на беразе ракі Тыгр каля ўпадзення ракі Дыяла, горад быў заснаваны ў 762 годзе і стаў сталіцай халіфата Абасідаў. Першапачатковая назва горада — Мадынат ас-Салам («Горад Спакою») шырока не ўжывалася, і горад атрымаў сучасную назву ад размешчанай паблізу вёскі. На працягу кароткага часу ад яго стварэння, Багдад ператварыўся ў значны культурны, камерцыйны і інтэлектуальны цэнтр ісламскага свету. У дадатак да размяшчэння тут некалькіх выдатных навуковых устаноў, як «Дом Мудрасці», атрымаў горад рэпутацыю «Цэнтра навучання». На працягу Сярэднявечча, Багдад лічыўся самым вялікім горадам у свеце з насельніцтвам у 1,2 мільёнаў чалавек[4]. Горад быў разбураны і спалены, калі знаходзіўся пад уладай Мангольскай імперыі ў 1258 годзе, у выніку чаго ён затрымаўся ў сваім развіцці на некалькі стагоддзяў, пакутуючы ад шматлікіх эпідэмій. З прызнаннем Ірака як незалежнай дзяржавы (раней існаваў брытанскі мандат у Месапатаміі) у 1938 годзе Багдад паступова аднавіў сваю вядомасць як важны цэнтр арабскай культуры.
У сучасных умовах горад часта сутыкаецца з сур’ёзнымі інфраструктурнымі пашкоджаннямі, у апошні час з-за амерыканскага ўварвання ў Ірак у 2003 годзе і далейшай вайны, якая доўжылася да 2010 года. У горадзе досыць часта адбываюцца тэрарыстычныя акты.