Брно
горад ў Маравіі, рэгіёне Чэхіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Брно (чэш. Brno) — горад у Чэхіі, сталіца Паўднёвамараўскага края, знаходзіцца каля зліцця рэк Світавы і Свраткі. Вялікі эканамічны, прамысловы і культурны цэнтр. Брно з'яўляецца гістарычным цэнтрам Маравіі і найбуйнейшым мараўскім горадам. Паводле даных перапісу 2009 г. у горадзе пражывае 405 405 чал. Клімат умерана кантынентальны. Вузел чыгунак і аўтадарог. У межах горада знахозіцца аэрапорт Брно-Туржаны.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Брно з'яўляецца цэнтрам судовай улады Чэхіі, тут размешчаны канстытуцыйны і вярхоўны суды, а таксама вышэйшы адміністрацыйны суд і ўпраўленне вярхоўнай пракуратуры. Горад таксама з'яўляецца важным адміністрацыйным цэнтрам. Акрамя таго, гэта важны цэнтр вышэйшай адукацыі ў краіне, тут знаходзяцца 33 факультэты 13 вышэйшых навучальных устаноў, у якіх навучаюцца каля 89 тысяч студэнтаў[4].
У горадзе захавалася вялікая колькасць помнікаў архітэктуры. Выставачны цэнтр Брно з'яўляецца адным з найбуйнейшых выставачных цэнтраў у Еўропе, і займае 23 месца ў свеце[5]. Комплекс адкрыўся ў 1928 годзе, з гэтага часу ў ім праводзяцца буйныя выстаўкі і кірмашы.