Бухгалтарскі ўлік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бухга́лтарскі ўлік — сістэма суцэльнага і безупыннага дакументальнага адлюстравання ў грашовай форме інфармацыі пра колазварот капіталу ў працэсе гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, установы, арганізацыі і іншых юрыдычных асоб; адзін з відаў гаспадарчага ўліку, важная функцыя ў кіраванні вытворчасцю.
Бухгалтарскі ўлік |
---|
Ключавыя паняцці |
Бухгалтар • Бухгалтэрыя |
Фінансавая справаздачнасць |
Бухгалтарскі баланс |
Вобласці бухгалтарскага ўліку |
Улік выдаткаў • Фінансавы ўлік • Судовая бухгалтэрыя |
Аўдыт |
Фінансавы кантроль |
Ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і нацыянальнымі стандартамі рахункаводства ўсімі юрыдычнымі асобамі незалежна ад іх арганізацыйна-прававога статуса і формаў уласнасці з моманту ўтварэння і да ліквідацыі. Фізічныя асобы (прадпрымальнікі) вядуць улік і даюць фінансавую справаздачу ў адпаведнасці з патрабаваннямі падатковага заканадаўства.