Геліяцэнтрычная сістэма свету
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геліяцэнтрычная сістэма свету — уяўленне аб тым, што Сонца з’яўляецца цэнтральным нябесным целам, вакол якога круціцца Зямля і іншыя планеты. Процілегласць геацэнтрычнай сістэме свету. Узнікла ў антычнасці, але атрымала шырокае распаўсюджанне у канцы эпохі Адраджэння.
У гэтай сістэме мяркуецца, што Зямля абарочваецца вакол Сонца за адзін зорны год і вакол сваёй восі за адны зорныя суткі. Вынікам другога руху з’яўляецца бачнае кручэнне нябеснай сферы, першага — перасоўванне Сонца сярод зорак па экліптыцы. Сонца лічыцца нерухомым адносна зорак.