Варшава
сталіца і найбуйнейшы горад Польшчы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Варшава (польск.: Warszawa польскае вымаўленнеⓘ) — сталіца Польшчы з 1596 г. Афіцыйная назва — Сталічны горад Варшава (польск.: Miasto Stołeczne Warszawa). Насельніцтва 1,727 млн жыхароў (2014)[2], з прыгарадамі 2,88 млн. (2009). Варшава — 9-ы па колькасці насельніцтва горад ЕС. Плошча горада 516,9 км², плошча гарадской агламерацыі (Obszar Metropolitalny Warszawy) 6100,43 км².
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Порт на рацэ Вісла, прыкладна за 260 км ад узбярэжжа Балтыйскага мора; міжнародны аэрапорт. Машынабудаванне (аўтабудаванне, электратэхнічнае і інш.), металаапрацоўка і металургія, хімічная, парфумерная, паліграфічная, лёгкая прамысловасць. Універсітэт (1818). Нацыянальны музей, археалагічны музей. «Тэатр Велкі», «Тэатр Па-польску», «Тэатр нарадовы» і інш. Міжнародны музычны фестываль «Варшаўская восень», арганізаваны ў 1956 Тадэвушам Бердам і Казімірам Сероцкім. Метрапалітэн.
Варшава дала імя Варшаўскай канфедэрацыі, Варшаўскаму герцагству, Варшаўскаму дагавору (і адпаведнай арганізацыі), Варшаўскай канвенцыі.