Карты таро
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карты таро — сістэма знакаў, калода з сямідзесяці васьмі карт, якая з’явілася, як мяркуецца, у Сярэднявеччы ў XIV—XVI стагоддзі[1], у нашы дні выкарыстоўваецца пераважна для варажбы, таксама захавалася і прынамсі адна картачная гульня з выкарыстаннем поўнай калоды таро. Малюнкі на картах таро маюць складанае тлумачэнне з пункту гледжання астралогіі, акультызму і алхіміі, таму традыцыйна таро звязваюцца з «таемным веданнем» і лічыцца загадкавым.