Комад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лу́цый Э́лій Аўрэ́лій Ко́мад (лац.: Lucius Aelius Aurelius Commodus; 31 жніўня 161, Ланувій — 31 снежня 192, Рым) — рымскі імператар (Imperator Caesar Lucius Aelius Aurelius Commodus Antoninus Augustus, з 17 сакавіка 180 года; напачатку кіраванні — Lucius Aelius Aurelius Commodus, да восені 180 года — Lucius Aurelius Commodus Caesar, у 180—190 гадах — Marcus Aurelius Commodus Antoninus Augustus, з 191 года — Lucius Aelius Aurelius Commodus Augustus), апошні прадстаўнік дынастыі Антанінаў, сын Марка Аўрэлія і Фаўсціны Малодшай. Ганаровыя тытулы: Caesar (з 12 кастрычніка 166 года), Germanicus (з 172 года), Sarmaticus (з 175 года), Pater patriae (з 177 года), Pius (з 183 года), Britannicus (з 184 года), Felix (з 185 года), Hercules Romanus invictus (з 191 года). Консул 177, 179, 181, 183, 186, 190 і 192 гг., 18-кратны трыбун (у 176 годзе двойчы — 27 лістапада і 10 снежня, затым штогод 10 снежня).
Луцый Элій Аўрэлій Комад | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Lucius Aelius Aurelius Commodus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Марк Аўрэлій | ||||||
Пераемнік | Пертынакс | ||||||
Нараджэнне |
31 жніўня 161[1] |
||||||
Смерць |
31 снежня 192[1] (31 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Антаніны | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Lucius Aelius Aurelius Commodus | ||||||
Бацька | Марк Аўрэлій[1][2] | ||||||
Маці | Faustina the Younger[d][1][2] | ||||||
Жонка | Bruttia Crispina[d][1] | ||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Дзейнасць | кіраўнік | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Названы ў гонар суправіцеля бацькі, Луцыя Вера Комада. У 177 годзе абвешчаны аўгустам і суправіцелем. Пасля смерці Марка Аўрэлія атрымаў уладу ў спадчыну і стаў аднаасобным імператарам.[3]
Вядомы сваёй разбэшчанасцю, нарцысізмам, парушэннем традыцыйных норм маралі. Фактычны яго ўладарства паклала пачатак крызісу Рымскай Імперыі. Да Комада ў ІІ ст. на троне змянілі адзін аднаго толькі 5 імператараў (вядомых у гісторыі як «Пяць добрых імператараў»), а пасля яго і ў ІІІ ст. на вышэйшай пасадзе пабывалі 57 чалавек.[3]