Медзь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Медзь (лац.: cuprum) Cu — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 29. Метал чырвонага колеру.
Медзь вядомая са старажытных часоў: гэта першы метал, які замяніў камень у першабытных прыладах працы — пачатак меднага веку датуецца прыкладна 4-м тысячагоддзем да н.э.
Адкрыццё старажытнымі егіпцянамі бронзы (сплаву медзі з волавам) — больш лёгкаплаўкай і цвёрдай, чым сама медзь — паклала канец кароткаму меднаму веку і пачатак намнога даўжэйшаму веку бронзаваму: з канца 4-га па 1-е тысячагоддзе да н. э.
Старажытныя рымляне вывозілі медную руду з вострава Кіпр, адкуль пайшла лацінская назва медзі — «купрум».