Проксіма Цэнтаўра b
экзапланета зямнога тыпа, якая абарочваецца вакол чырвонага карліка Проксіма Цэнтаўра / From Wikipedia, the free encyclopedia
Проксіма Цэнтаўра b (таксама вядомая як Проксіма b) — экзапланета, якая абарочваецца вакол чырвонага карліка Проксіма Цэнтаўра, бліжэйшай да Сонца зоркі. Таксама магчыма абазначэнне Альфа Цэнтаўра C b, бо Проксіма Цэнтаўра з'яўляецца трэцяй (найменшай) кампанентай ў сістэме Альфа Цэнтаўра. Размешчана на адлегласці прыкладна 4,22 светлавога года (1,3 парсека, 40 трлн км) ад Зямлі ў сузор'і Цэнтаўра. З'яўляецца найбліжэйшай вядомай экзапланетай[1] і адначасова найбліжэйшай экзапланетай, якая знаходзіцца ў зоне заселенасці.
Проксіма Цэнтаўра b | ||||
---|---|---|---|---|
Адкрыццё | ||||
Першаадкрывальнік | Еўрапеўская паўднёвая абсерваторыя | |||
Дата адкрыцця | 2016 | |||
Спосаб выяўлення | Метад Доплера | |||
Арбітальныя характарыстыкі | ||||
Вялікая паўвось (a) | 0,05 | |||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0,35 | |||
Сідэрычны перыяд абарачэння | 11,186 | |||
Фізічныя характарыстыкі | ||||
На паверхні | 234 (-39,15 °С) | |||
|
||||
|
Аб адкрыцці было абвешчана ў пачатку жніўня 2016 года супрацоўнікамі Еўрапейскай паўднёвай абсерваторыі. Планета была выяўлена метадам радыяльных скорасцей, пры якім перыядычнае зрушэнне доплераўскага спектра зоркі дазваляе вызначыць наяўнасць аб'екта на яе арбіце.