Пула
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пу́ла[5] — горад у Харватыі, на заходнім узбярэжжы паўвострава Істрыя ў Адрыятычным моры. Насельніцтва — 57 460 чалавек (перапіс 2011 года). Пула — найбуйнейшы горад Істрыі, размешчаны амаль на самай ускрайку паўвострава. Звязаны рэгулярнымі міжгароднімі аўтобуснымі лініямі з іншымі буйнымі харвацкімі гарадамі, а таксама з Італіяй і Славеніяй. З Пулы вядзе шаша ўздоўж узбярэжжа ў бок гарадоў Ровінь, Порач і Умаг (A9); а таксама да Рыекі і далей да астатняй Харватыі.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Побач з горадам размешчаны міжнародны аэрапорт.
Насельніцтва занята ў турыстычнай галіне, рыбалоўстве і рыбапераапрацоўцы, вінаробстве, суднабудаванні, вытворчасці вырабаў са шкла, будаўнічай індустрыі. Суднаверф Uljanik.