Спектральныя класы зорак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спектральныя класы — класіфікацыя зорак па спектры выпраменьвання, у першую чаргу, па тэмпературы фотасферы.
У пачатковым набліжэнні, суцэльны спектр выпраменьвання зоркі блізкі да выпраменьвання абсалютна чорнага цела з тэмпературай, роўнай тэмпературы яе фотасферы, якую можна ацаніць па закону зрушэння Віна, але для аддаленых зорак гэты метад недастасавальны з-за нераўнамернага паглынання святла розных участкаў спектру міжзорным асяроддзем. Больш дакладным метадам з’яўляецца аптычная спектраскапія, якая дазваляе назіраць у спектрах зорак лініі паглынання, якія маюць розную інтэнсіўнасць у залежнасці ад тэмпературы і тыпу зоркі. Для некаторых тыпаў зорак у спектрах назіраюцца і лініі выпускання.