Тэрарыстычныя акты ў Парыжы 13 лістапада 2015 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Напад тэрарыстаў на Парыж адбыўся позна ўвечар 13 лістапада 2015 года. Амаль адначасова мелі месца некалькі інцыдэнтаў: выбухі каля стадыёна «Стад дэ Франс» у Сен-Дэні, дзе праходзіў таварыскі матч паміж зборнымі Францыі і Германіі, на якім прысутнічаў прэзідэнт Франсуа Аланд, растрэл наведвальнікаў рэстарана, а таксама бойня ў тэатры Батаклан. У выніку нападу загінула 129 чалавек[4][5], каля 100 чалавек былі захоплены ў закладнікі[6][7][8][9]. Гэтыя тэракты сталі найбуйнейшай па колькасці ахвяр за ўсю гісторыю Францыі[10].
Тэрарыстычныя акты ў Парыжы | |
---|---|
Месца нападу |
Парыж і Сен-Дэні |
Дата |
13 і 14 лістапада 2015 21:16 — 00:58 CET |
Спосаб нападу | стральба, выбухі, захоп закладнікі |
Зброя | Аўтаматычная зброя, выбуховыя прылады |
Загінулыя | 129[1][2] |
Параненыя | 352, 99 у крытычным стане[1] |
Колькасць тэрарыстаў |
8 — загінулі[3] 2 — у вышуку |
Падазраваныя | Ісламская дзяржава |
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць за напады назваўшы іх «11 верасня па-французску»[11]. Тэрарыст, затрыманы падчас штурму тэатра Батаклан, заявіў, што з'яўляецца даўнім прыхільнікам ІДІЛ[12].