Х’юстан
горад у ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Х’юстан (англ.: Houston) — чацвёрты па колькасці жыхароў горад у Злучаных Штатах Амерыкі і найбуйнейшы горад у штаце Тэхас з насельніцтвам 2 287 047 чалавек у 2021 годзе паводле Бюро перапісу насельніцтва ЗША.[3] Х’юстан з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі Харыс, а таксама галоўным эканамічным цэнтрам агламерацыі Вялікага Х'юстана (руск.) (бел., які займае пятае месца сярод агламерацый па насельніцтве з агульнай колькасцю 7 340 118 чалавек па ацэнцы за 2022 год.[4] Горад знаходзіцца за 50 кіламетраў ад Мексіканскага заліва на прыбярэжнай раўніне.
Горад
Х'юстан
Houston
| ||||||||||||||||||||||||||
Заснаваны 30 жніўня 1836 года братамі Аўгустусам Чапменам Аленам і Джонам Кірбі Аленам. Стаў горадам 5 чэрвеня 1837 і названы ў гонар генерала Сэма Х’юстана, першага прэзідэнта Рэспублікі Тэхас.