Чыкага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыкага (англ.: Chicago) — трэці па колькасці жыхароў (пасля Нью-Ёрка і Лос-Анджэлеса) горад ЗША, другі па значнасці фінансавы цэнтр краіны і найбуйнейшы транспартны вузел Паўночнай Амерыкі. Размешчаны на паўднёва-заходнім узбярэжжы возера Мічыган, у штаце Ілінойс; адміністрацыйны цэнтр акругі Кук.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва Чыкага, паводле афіцыйных звестак на 2009 год, складае 2853 тыс. чалавек. Агламерацыя Чыкага (з рознымі прыгарадамі) завецца «Вялікі Чыкага» альбо «Краіна Чыкага» (англ.: Chicagoland; назва прапанавана газетай «Чыкага Трыб’юн» у пачатку XX стагоддзя); у ёй пражывае каля 10 млн чалавек.
Чыкага па праву лічыцца эканамічнай, прамысловай, транспартнай і культурнай сталіцай Сярэдняга Захаду. Неафіцыйна яго часам таксама завуць «Другі Горад» і «Горад Ветравеяў».