Чэмпіянат свету па біятлоне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіяна́т све́ту па біятло́не — міжнародныя біятлонныя спаборніцтвы, якія праходзяць з 1958 года. Сучасныя чэмпіянаты свету ўключаюць у сябе выступленні ў спрынце, гонцы пераследвання, індывідуальнай гонцы, змешанай эстафеце, эстафеце і мас-старце. Выступаючыя на чэмпіянаце свету атрымліваюць ачкі, якія залічваюцца ў агульны залік Кубка свету і ў залік Кубка нацый ў колькасці, аналагічным выступленню на этапах Кубка свету.
Чэмпіянат свету па біятлоне | |
---|---|
![]() | |
Арганізатар | Міжнародны саюз біятланістаў |
Стварэнне |
1958 (мужчыны) 1984 (жанчыны) |
Перыядычнасць | Кожны год (акрамя алімпійскіх гадоў) |
Сайт | www5.biathlonworld.com/en/ |
![]() |
У 1958 годзе ў мястэчку Зальфельдэн[1] федэральнай зямлі Зальцбург Аўстрыйскай Рэспублікі прайшоў першы чэмпіянат свету, у рамках якога афіцыйна была праведзена індывідуальная гонка на 20 км і неафіцыйна — эстафета 4x7,5 км у мужчын. Першым чэмпіёнам свету стаў шведскі біятланіст Адольф Віклунд. Эстафетныя гонкі былі афіцыйна ўключаны ў праграму чэмпіянатаў свету толькі ў 1966 годзе[2]. Далей на чэмпіянатах свету з’яўляліся наступныя спаборніцтвы: у 1974 годзе — спрынтарскія гонкі ў мужчын, у 1984 годзе — індывідуальная гонка, спрынт і эстафета ў жанчын, у 1989 годзе — камандныя гонкі[3], у 1997 годзе — гонкі пераследвання, у 1999 годзе — мас-старты, у 2005 годзе — змешаная эстафета. Да 1989 года чэмпіянаты свету ў мужчын і ў жанчын праходзілі асобна.
У гады правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў, чэмпіянат свету не праводзіцца. Да 2014 года ў рамках аднаго з пасляалімпійскіх этапаў Кубка свету медалі чэмпіянату разыгрываліся ў тых дысцыплінах, якія не ўвайшлі ў алімпійскую праграму.