Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) — рэгіянальная міжнародная арганізацыя, заснаваная ў 2001 годзе лідарамі Кітая, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана і Узбекістана. За выключэннем Узбекістана, астатнія краіны з’яўляліся ўдзельніцамі «Шанхайскай пяцёркі», заснаванай у выніку падпісання ў 1996—1997 гадах паміж Казахстанам, Кыргызстанам, Кітаем, Расіяй і Таджыкістанам пагадненняў аб умацаванні даверу ў ваеннай вобласці і ўзаемным скарачэнні ўзброеных сіл у раёне мяжы.
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) | |
---|---|
| |
Тэрыторыя: 30,2 млн км² | |
Штаб-кватэры | |
Тып арганізацыі | міжнародная міжурадавая арганізацыя[d] |
Афіцыйныя мовы | руская, кітайская |
Кіраўнікі | |
Генеральны сакратар |
Дзмітрый Мезенцаў (прызначаны 7 чэрвеня 2012; займае пасаду з 1 студзеня 2013 па 31 снежня 2015) |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 15 чэрвеня 2001 |
Член у |
9 дзяржаў-членаў 3 дзяржавы-назіральніцы 6 дзяржаў са статусам «партнёр па дыялогу» |
sectsco.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная тэрыторыя краін, якія ўваходзяць у ШАС, складае 30 млн км², гэта значыць 60 % тэрыторыі Еўразіі. Агульная колькасць насельніцтва краін ШАС роўная 1 млрд. 455 млн чалавек (2007 год),[1] чацвёртая частка насельніцтва планеты.[2] Эканоміка КНР — другая ў свеце па ВУП пасля ЗША (таксама саступае сумарнаму ВУП Еўрасаюза).
ШАС не з’яўляецца ваенным блокам (як, напрыклад, НАТА) ці адкрытай рэгулярнай нарадай па бяспецы (як, напрыклад, АРФ АСЕАН), а займае прамежкавую пазіцыю.[3] Галоўнымі задачамі арганізацыі абвешчаны ўмацаванне стабільнасці і бяспекі на шырокай прасторы, якая аб’ядноўвае дзяржавы-ўдзельніцы, барацьба з тэрарызмам, сепаратызмам, экстрэмізмам[4], наркатрафікам, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, энергетычнага партнёрства, навуковага і культурнага ўзаемадзеяння.
Паводле Палажэння пра прыём новых членаў у ШАС ад 11 чэрвеня 2010 года, дзяржава-заяўніца, якая прэтэндуе на членства ў арганізацыі, павінна далучыцца да дзеючых у ШАС міжнародных дагавораў (каля 40), унесці змяненні ў нацыянальнае заканадаўства[5].