«Split Before, Together Now» (бел.: «Паасобку раней, зараз разам») — сумесны альбом беларускіх рок-гуртоў «Hair Peace Salon» і «Jitters», выдадзены па ініцыятыве лэйбла «West Records» 25 кастрычніка 2007 года. Дыск складаецца з двух самотнікаў: «Gipsy» («Hair Peace Salon») і «Pick Me Up» («Jitters»). Канцэптуальны спліт азнаменаваў распад «Jitters» і пераход яе франтмена Канстанціна Кармана ў шэрагі стылістычна блізкага «Hair Peace Salon», што знайшло сваё адлюстраванне ў назве і афармленні CD. Жывая прэзентацыя зборніка прайшла 18 лістапада 2007 года ў Мінску, а ў падтрымку альбома на вядучы сінгл «Hover» быў зняты кліп. Музычная актыўнасць вакол кружэлкі прынесла «Hair Peace Salon» намінацыю ў катэгорыі «Прарыў года» на цырымоніі «Рок-каранацыя-2007», а сам рэліз трапіў у паўсотню лепшых па продажах альбомаў на мясцовым рынку за год. Беларускамоўны кавер на песню са спліту «Gipsy» пасля быў адабраны для кампіляцыі «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New».
Хуткія факты складанка Hair Peace Salon, Jitters, Дата выпуску ...
Закрыць