Індаеўрапейскія мовы
моўная сям'я / From Wikipedia, the free encyclopedia
Індаеўрапейскія мовы — самая распаўсюджаная ў міры моўная сям'я. Прадстаўленая на ўсіх заселеных кантынентах Землі, лік носьбітаў перавышае 2,5 млрд. Паводле сучасных гледжанняў шматлікіх лінгвістаў, з'яўляецца часткай макрасям'і настратычных моў.
Тэрмін «індаеўрапейскія мовы» (англ.: Indo-European languages) быў упершыню ўведзены англійскім даследчыкам Томасам Юнгам у 1813. Часам раней індаеўрапейскія мовы зваліся «арыйскімі», аднак у цяперашні час гэтым тэрмінам называецца падсям'я індаеўрапейскіх моў, якая ўключае ў сябе нурыстанскую галіну і індаіранскія мовы.