Асобны аддзел войскаў БНР у Балтыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асо́бны аддзел во́йскаў БНР у Ба́лтыі, таксама вядомы як Асо́бны атра́д БНР, Асо́бны атра́д Балахо́віча — атрад войскаў БНР, які дзейнічаў на тэрыторыі Эстоніі і Латвіі пад камандаваннем Станіслава Булак-Балаховіча ў канцы 1919 — пачатку 1920 гадоў.
Атрад меў уласныя знакі адрознення, узнагародную сістэму і палявую пошту (для яе быў створаны наклад марак «Асобны атрад БНР»). Праз недахоп фінансавання атрад праіснаваў нядоўга, перайшоўшы на польскі бок, некаторы час менаваўся проста групай Балаховіча, пасля займеў назву Руская народная дабраахвотная армія.