Балет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балет (фр.: ballet, ад італ.: ballo — танчу) — від сцэнічнага мастацтва, асноўнымі выразнымі сродкамі якога з’яўляюцца непарыўна звязаныя паміж сабой музыка і танец. У музычна-харэаграфічным спектаклі арганічна спалучаюцца музыка, танец, драматычнае дзейства і элементы выяўленчага мастацтва.
У балет уключаюць розныя віды танца: класічны, характарны, народна-сцэнічны, рытма-пластычны, мадэрн і інш. Існуюць балеты-трагедыі і балеты-камедыі, балеты-п’есы і балеты-сімфоніі, сюжэтныя (блізкія да драматычнага спектакля) і бессюжэтныя балеты, шматактовыя і аднаактовыя, харэаграфічныя мініяцюры.
Часцей за ўсё ў аснове балета ляжыць пэўны сюжэт, драматургічная задума, лібрэта. Асноўнымі відамі танца ў балеце з’яўляюцца класічны танец і характарны танец. Немалаважную ролю тут адыгрывае пантаміма, з дапамогай якой акцёры перадаюць пачуцці герояў, іх «размова» паміж сабой, сутнасць таго, што адбываецца. У сучасным балеце шырока выкарыстоўваюцца таксама элементы гімнастыкі і акрабатыкі. Балет патрабуе вытрымкі і трываласці ад любога чалавека, які займаецца ім.