Біяфізіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Біяфізіка (ад стар.-грэч.: βίος — жыццё, стар.-грэч.: φύσις — прырода):
- профіль біялогіі, які вывучае фізічныя аспекты існавання жывой прыроды на ўсіх яе ўзроўнях, пачынаючы ад малекул і клетак і заканчваючы біясферай ў цэлым;
- гэта навука аб фізічных працэсах, якія праходзяць у біялагічных сістэмах рознага ўзроўню арганізацыі і аб ўплыве на біялагічныя аб'екты розных фізічных фактараў. Біяфізіка заклікана выяўляць сувязі паміж фізічнымі механізмамі, якія ляжаць у аснове арганізацыі жывых аб'ектаў і біялагічнымі асаблівасцямі іх жыццядзейнасці.
Абагульнена можна сказаць, што біяфізіка вывучае асаблівасці функцыянавання фізічных законаў на біялагічным узроўні арганізацыі рэчыва.
«Найважнейшы змест біяфізікі складаюць: знаходжанне агульных прынцыпаў біялагічна значных узаемадзеянняў на малекулярным узроўні, раскрыццё іх прыроды ў адпаведнасці з законамі сучаснай фізікі, хіміі з выкарыстаннем найноўшых дасягненняў матэматыкі і распрацоўка на аснове гэтага зыходных абагульненых паняццяў, адэкватна апісваць біялагічным з'явам».
Па наменклатуры ЮНЕСКА біяфізіка з’яўляецца раздзелам біялогіі і мае код 2406.