Вылічэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вылічэнне — матэматычнае пераўтварэнне, якое дазваляе ператвараць уваходзячы паток інфармацыі у выхадны, з адрознай ад першай структурай. Калі глядзець з пункту гледжання тэорыі інфармацыі, вылічэнне — гэта атрыманне з уваходных даных новых ведаў.
Гэты тэрмін выкарыстоўваецца ў шырокім дыяпазоне значэнняў, ад арыфметычнага вылічэння сумы лікаў да вылічэння шанцаў на перамогу ў спаборніцтве з выкарыстаннем складанага эўрыстычнага аналізу.