Дзень абаронцы Айчыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзень абаронцы Айчыны — свята, якое адзначаецца штогод 23 лютага ў Беларусі, Кыргызстане, Расіі і Таджыкістане. Было ўведзена ў РСФСР 27 студзеня 1922 года, калі Прэзідыум УЦВК РСФСР апублікаваў пастанову аб чацвёртай гадавіне Чырвонай арміі, у якой гаварылася: «У адпаведнасці з пастановай IX Усерасійскага з’езда Саветаў аб Чырвонай арміі Прэзідыум УЦВК звяртае ўвагу выканкамаў на надыходзячую гадавіну стварэння Чырвонай арміі (23 лютага)».