Землетрасенне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Землетрасенне, землятрус — падземныя штуршкі і ваганні зямной паверхні, якія ўзнікаюць у выніку раптоўных, амаль імгненных разрываў і змяшчэнняў мас горных пародаў у зямной кары і ў верхняй частцы мантыі Зямлі.
Месца ўзнікнення штуршкоў, ачаг землетрасення, звычайна знаходзіцца на глыбіні ад 5—10 да 500—600 км. Энергія землетрасення вызначаецца ў магнітудах. Уздзеянне на зямную паверхню, сіла землетрасення, вызначаецца ў балах.
На зямной паверхні землетрасенні распаўсюджаныя нераўнамерна, і часцей за ўсё назіраюцца ў глыбакаводных жолабах, на ціхаакіянскіх астравах і ўзбярэжжы, у Альпійска-Гімалайскім горным поясе Еўразіі, у месцах глыбокіх упадзін сушы (возера Байкал, вобласць Усходне-Афрыканскіх азёраў).
Назіранні за землетрасеннямі вядуць сейсмічныя станцыі, вывучаюцца землетрасенні ў сейсмалогіі.