![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/97/Ruhr_area-map.png/640px-Ruhr_area-map.png&w=640&q=50)
Канурбацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Канурба́цыя (ад лац.: con — разам і urbs — горад) — гарадская агламерацыя поліцэнтрычнага тыпу, якая мае ў якасці ядраў некалькі больш-менш аднолькавых па памеры і значнасці гарадоў ці гарадскіх тэрыторый пры адсутнасці відавочна дамінантнага горада (напр., скопішчы гарадоў у Рурскім басейне, Германія). Тэрмін «канурбацыя» часам аб'ядноўваюць з тэрмінам «гарадская агламерацыя» («монацэнтрычная агламерацыя»), галоўным адрозненнем якой з'яўляецца фарміраванне агламерацыі вакол аднаго буйнога горада-ядра.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/97/Ruhr_area-map.png/640px-Ruhr_area-map.png)
Найбольш значныя канурбацыі (поліцэнтрычныя агламерацыі) сфармаваліся ў Еўропе: Рурская ў ФРГ (11,5 млн жыхароў), Рандстад у Нідэрландах (каля 7 млн.).