Наша Ніва (1906)
1906—1915 / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Наша ніва.
«Наша Ніва» (тагач. лац. «Nasza Niwa», «Naša Niwa») — штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая газета нацыяльна-адраджэнскага кірунку. Выдавалася ў Вільні, па-беларуску, у перыяд 10 (23) лістапада 1906 — 7 (20) жніўня 1915. Друкавалася кірыліцай, да 18 (31) кастрычніка 1912 таксама і лацінкай. Звычайны тыраж складаў 4.5 тыс. асобнікаў. Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні ў час Першай сусветнай вайны.
Хуткія факты «Наша Ніва», Арыгінальная назва ...
«Наша Ніва» | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
Наша Ніва |
Тып | газета |
Заснавана | 10 (23) лістапада 1906 |
Спыненне публікацый | 7 (20) жніўня 1915 |
Мова | беларуская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць