Неаготыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Неаготыка — плынь у архітэктуры новага часу, якая характарызуецца вяртаннем да эстэтыкі і архітэктурных традыцый готыкі.
Першыя спробы выкарыстоўваць элементы готыкі ва ўпрыгожванні будынкаў ды інтэр'ераў з'явіліся ў сярэдзіне 18 стагоддзя ў Англіі. Ідэі сапраўднага адраджэння гатычнай архітэктуры набываюць папулярнасць толькі пачынаючы з сярэдзіны 19 стагоддзя і звязаныя з імёнамі англічан Аўгустуса П'юджына і Джона Раскіна і француза Эжэна Віале-лё-Дзюка.
Уздым неаготыкі ў архітэктуры адбываўся паралельна з узмацненнем цікавасці да сярэдневяковай спадчыны ў астатніх галінах культуры.
Неаготыка была асабліва распаўсюджана да 1930-х, але асобныя будынкі ў гэтым стылі ствараюцца і дагэтуль.