Прыбытак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыбытак — розніца паміж даходамі (выручкай ад рэалізацыі тавараў і паслуг) і выдаткамі на вытворчасць ці набыццё і збыт гэтых тавараў і паслуг. Прыбытак = Выручка - Выдаткі (у грашовым выразе).
Гэта адзін з найбольш важных паказчыкаў фінансавых вынікаў гаспадарчай дзейнасці суб'ектаў прадпрымальніцтва (арганізацый і прадпрымальнікаў), дзеля якога галоўным чынам і ажыццяўляецца прадпрымальніцкая дзейнасць.
Адрозніваюць:
- бухгалтарскі прыбытак — розніца паміж сумай рэалізацыі (даходамі ад продажу) і расходамі (выдаткамі);
- эканамічны прыбытак — гэта астача ад агульнага даходу пасля выліку ўсіх выдаткаў, розніца паміж бухгалтарскім прыбыткам і дадатковымі расходамі, такімі як: некампенсаваныя ўласныя выдаткі прадпрымальніка, не ўлічаныя ў сабекошце, у тым ліку «прапушчаная выгада», выдаткі на «стымуляванне» чыноўнікаў у карупцыйных эканоміках, дадатковыя прэміяльныя працаўнікам.
Звычайна разлічваюць валавы (балансавы, агульны) прыбытак і чысты — які застаецца пасля выплаты з валавага прыбытку падаткаў і адлічэнняў.