Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь
кніга рэдкіх і загрожаных відаў жывёл і раслін Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь — афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра пэўныя віды жывёл і раслін, што з'яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Беларусі. Заснавана ў 1979 годзе. Выдае кнігу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь утрымлівае звесткі аб стане віду, характары і ступені пагрозы яго існаванню. Адна з задач Чырвонай кнігі — забяспечыць доступ да інфармацыі аб відах, якія падвяргаюцца найбольш высокай рызыцы знікнення. Адмысловы прававы статус рэдкіх і тых, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, відаў жывёл і прадстаўнікоў расліннага свету вызначаецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.