Івянецкае паўстаньне
польскі партызанскі збройны наступ на Івянец у 1943 року / From Wikipedia, the free encyclopedia
Івяне́цкае паўста́ньне — збройны напад 19 чэрвеня 1943 року стаўпецкага партызанскага аддзелу Арміі Краёвай на івянецкі нямецкі гарнізон з мэтай вызваленьня арыштаваных сябраў мясцовай кансьпірацыйнай сеткі. Панесшы нязначныя страты, польскія партызаны на васямнаццаць гадзінаў авалодалі мястэчкам, вызвалілі ўсіх вязьняў ды ліквідавалі некалькі дзясяткаў немцаў і калябарантаў, захапілі зброю, амуніцыю, харчаваньне ды іншыя тавары. Да польскага аддзелу добраахвотна далучыліся ад 100 да 200 удзельнікаў Беларускай дапаможнай паліцыі. Захоп Івянцу стаў адной з найвялікшых узброеных акцыяў Арміі Краёвай.
Івянецкае паўстаньне | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Польшча | Нямеччына | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Кацпэр Мілашэўскі Валенты Пархімовіч Ольгерд Война | Карл Кавіл | ||||||||||
Колькасьць | |||||||||||
каля 160 чалавек | 500—700 паліцыянтаў і вайскоўцаў | ||||||||||
Страты | |||||||||||
3 забітыя, 6—11 параненыя | 40—150 забітыя, 100—200 дэзэртавалі | ||||||||||
У адпомсту за паразу немцы забілі каля 150 жыхароў Івянцу, а пазьней зладзілі ў Налібоцкай пушчы разгорнутую проціпартызанскую апэрацыю, называную „Герман“.