Ізабэла I
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізабэ́ла І (22 красавіка 1451 — 26 лістапада 1504) — была каралевай Кастыліі ды Ляона з дынастыі Трастамара. Яна і яе муж, Фэрдынанд ІІ Арагонскі, заклалі падмуркі палітычнага аб’яднаньня Гішпаніі, якое завяршылася ў часы караляваньня іхняга ўнука, Карла V, імпэратара Сьвятое Рымскае Імпэрыі.
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Ізабэла I | |
каралева Кастыліі[d], каралева-кансорт Арагону[d], валадар Маліны[d], валадар Біскаю[d], валадар Куэльяру[d], Rey de las Españas[d], кароль Леона[d], кароль Галісіі[d], кароль Гранады[d], кароль Кордавы[d], кароль Сэвільі[d], кароль Хаэну[d] і кароль Гібральтару[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 22 красавіка 1451[1][2], |
Памерла | 26 лістапада 1504[2] (53 гады), |
Пахаваная | |
Нашчадкі | Хуана I Вар’ятка[6], Ізабэла Астурыйская[d][6], Хуан Арагонскі[d], Марыя Арагонская[d][6] і Кацярына Арагонская[d][6] |
Дынастыя | Трастамара[d] |
Сужэнец | Фэрдынанд II[6] |
Бацька | Хуан II Кастыльскі[d][6] |
Маці | Ізабэла Партугальская[d][6] |
Узнагароды | |
Подпіс |
Close
Папа Аляксандар VІ надаў Фэрдынанду ды Ізабэле тытул Каталіцкіх Манархаў (па-гішпанску: Los Reyes Católicos). Па-гішпанску каралева таксама вядомая пад найменьнем Isabel la Católica.
Акрамя іншага караляваньне Ізабэлы й Фэрдынанда стала вядома выгнаньнем габрэяў з Гішпаніі, і пераўтварэньнем інквізыцыі ў магутную ўстанову, ахвярамі якой па-большасьці сталі каталікі з габрэйскім альбо маўрскім радаводам.