Ільля Рэпін
расейскі маляр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ільля́ Рэ́пін (па-расейску: Илья Репин; 5 жніўня 1844, Чугуеў, Расейская імпэрыя — 29 верасьня 1930, Куокала, Фінляндыя) — украінскі і расейскі жывапісец і графік, пэдагог. Навучаўся ў Малявальнай школе таварыства заахвочваньня мастакоў у Крамскога (1863), Пецярбурскай акадэміі мастацтваў (1864—1871). Чалец таварыства перасоўных мастацкіх выставаў з 1878 году. Выкладаў у Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Акадэміі мастацтваў (1894—1907).
Ільля Рэпін | |
Фатаздымак 1900-х гадоў | |
Дата нараджэньня | 5 жніўня 1844 |
---|---|
Месца нараджэньня | Чугуеў, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 29 верасьня 1930 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | Куокала, Фінляндыя |
Месца пахаваньня | |
Адукацыя | Імпэратарская Акадэмія мастацтваў |
Месца вучобы | |
Занятак | партрэтызм, жывапіс |
Навуковая сфэра | малярства[2] |
Месца працы | |
Жанры | гістарычны жывапіс, партрэт і жанравае малярства[d] |
Плынь | рэалізм |
Пад уплывам | Іван Мікалаевіч Крамской, Павал Пятровіч Чысьцякоў |
Уплыў на | Даміян Васілевіч Шыбнёў |
Узнагароды | |
Сайт | ilya-repin.ru |
Подпіс | [[Файл:|frameless|145пкс|alt=]] |
У творчасьці Рэпіна ўвасоблены найлепшыя дасягненьні дэмакратычнага мастацтва таго часу. У жанравых палотнах адлюстраваў супярэчнасьці грамадзкага жыцьця пасьлярэформеннай Расеі, паказаў сілу, веліч і чалавечую годнасьць абяздоленага народа, раскрыў мужнасьць і высакароднасьць рэвалюцыянэраў («Бурлакі на Волзе», 1870—1873), «Хрэсны ход у Курскай губэрні», 1880—1883, «Адмова ад споведзі», 1879—1885, «Не чакалі», 1884—1888). У шматлікіх партрэтах стварыў глыбока псыхалягічныя вобразы прадстаўнікоў розных пластоў расейскага грамадзтва («Мужычок з баязьлівых», «Протадыякан», абодва 1877). У гістарычных карцінах імкнуўся паказаць трагічныя перапляценьні чалавечых пачуцьцяў, моцныя драматычныя характары («Царэўна Соф’я», 1879, «Іван Жахлівы й ягоны сын Іван», 1885), раскрыць вольналюбівы дух народа («Запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану», 1878—1891).
У 1892—1900 гады жыў наездамі й працаваў ва ўласным маёнтку Здраўнёва на беразе Дзьвіны (цяпер Віцебскі раён). Тут былі створаны карціны «Беларус», «Асеньні букет», «Паляўнічы з ружжом», «На Заходняй Дзьвіне. Усход сонца» (эцюд; усе 1892), «Сьвяточнае гуляньне ў Здраўнёве» (1893), «Касец-літвін» (1894), «Дуэль», «Месячная ноч. Здраўнёва», «Партрэт сына Юрыя на тэрасе здраўнёўскага дома» (усе 1896), абразы «Хрыстос» (1894) і «Маці Божая» (1896) для царквы суседняй вёсцы Слабада. У Здраўнёве Рэпіна часьцяком наведвалі вядомыя людзі Віцебску й навакольляў: гісторык Сапуноў, краязнавец і грамадзкі дзяяч Стукаліч, фатограф Юркоўскі й іншыя. Пад уплывам Стукаліча Рэпін зьбіраўся напісаць гістарычную карціну пра Віцебскае паўстаньне 1623 году, ад якога зрабіў толькі эскіз «Пропаведзь Кунцэвіча ў Віцебску», (1893).