Імпэрыя Сэлеўкідаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Імпэрыя Сэлеўкідаў — эліныстычная манархія, якая ўтварылася пры распадзе імпэрыі Аляксандра Македонскага. Ядром дзяржавы быў Блізкі Ўсход, на вяршыні сваёй магутнасьці яна ўключала частку Малое Азіі, Сырыю, Фінікію, Палестыну, Мэсапатамію, Іран, часткі Сярэдняе Азіі й цяперашняга Пакістану. Зяўлялася найважнейшым цэнтрам элінізму, асноўным злучным зьвяном паміж грэцкае й усходняе культурнымі традыцыямі. У эпоху сваёй магутнасьці, яна ўключала ў свой склад: Малую Азію, Левант, Пэрсію, Памір і частку Пакістану. Пачаўшы сваю экспансію ў Грэцыю, імпэрыя сутыкнулася з войскам Рымскае рэспублікі, ад якой імпэрыя атрымала шэраг паразаў. У выніку ўсходняя частка краіны да сярэдзіны II стагодзьдзя да н. э. была захоплена парфянамі пад кіраўніцтвам Мітрыдата I. Сэлеўкіды працягвалі кіраваць у Сырыі й Фінікіі, да заваёвы краіны армянскім царом Тыгранам II. Пасьля чаго, Сэлеўкідзкая дзяржава як самастойны суб’ект была ліквідавана. Бэнэсэлеўка, якая кіравала імпэрыяй з дынастыі Сэлеўкідаў была схоплена й празь некалькі гадоў пакарана сьмерцю па загадзе армянскага цара[1]. У 64 да н. э. былая заходняя частка тэрыторыі дзяржавы Сэлеўкідаў зьвернутая ў рымскую правінцыю.
Імпэрыя Сэлеўкідаў Ἀρχή Σελεύκεια Архэ Сэлеўкія | ||||
| ||||
Імпэрыя Сэлеўкідаў у 301 да н. э. Сьветла-зялёным колерам показана сфэра ўплыву Сэлеўкідаў | ||||
Афіцыйная мова | Грэцкая, пэрсыдзкая | |||
Сталіца | Сэлеўкія (305—240 да н. э.) Антыёхія (240—64 да н. э.) | |||
Форма кіраваньня Басэлеўс |
манархія Сэлеўк I Нікатар (305—281 да н. э.) Філіп II Філярамэй (65—63 да н. э.) | |||
Гісторыя • зьявілася • Антыёхія захоплена Пампеем • апошні басэлеўс зрынуты, Сырыя зрабілася рымскай правінцыяй |
312 да н. э. 64 да н. э. 63 да н. э. | |||
Плошча • агульная |
4 000 000 км² | |||
Насельніцтва • агульнае |
30 000 000 | |||
Канфэсійны склад | старажытнагрэцкая рэлігія |