Індакітай (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Індакіта́й (па-француску: Indochine) — француская гістарычная мэлядрама, зьнятая рэжысэрам Рэжы Варнье ў 1992 годзе, па арыґінальным сцэнары Эрыка Арсэна, Луі Ґардэля, і Катрын Кохен (Filmstudios Paradis Films, La Générale d’Images, Bac Films, Orly Films і Ciné Cinq, пры ўдзеле Canal Plus). Фільм атрымаў разнастайныя ўзнагароды, у тым ліку прэмію «Оскар» (1992) як найлепшы фільм на замежнай мове. Бюджэт карціны склаў каля 13 мільёнаў даляраў.
Quick Facts Жанр, Рэжысэр ...
Індакітай | |
Indochine | |
Жанр | драматычны фільм[d][1][2], фільм пра каханьне[d][1][2][3] і ваенны фільм[d] |
---|---|
Рэжысэр | Рэжы Варнье |
Сцэнарыст | |
Прадусар | Ален Бэльмандо |
У ролях |
|
Кампазытар | Патрык Дойль |
Апэратар | Франсуа Катон |
Мантаж | Агнэс Шваб, Жэнэўеў Вындынґ |
Распаўсюд | Netflix |
Дата выхаду | 1992 і 14 траўня 1992[4] |
Працягласьць | 159 хвілін |
Краіна | Францыя |
Мова | француская, віетнамская |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Close
Фільм распавядае пра лёс францускай плянтатаркі Эліян, яе прыёмнай віетнамскай дачкі Каміль і маладога францускага афіцэра Жана-Батыста. Падзеі адбываюцца напачатку 1930-ых гадоў ў кляніяльным францускім Індакітаі.