Інтэрнэт-радыё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрнэ́т-ра́дыё (сеціўнае радыё) — патокавая перадача лічбавых гукавых зьвестак празь сеціва.
Ажыцьцяўляецца пакетамі зьвестак(en) паводле пратаколаў кіраваньня перадачай(en) (ПКП; анг. TCP) і карыстальніцкіх датаграмаў(en) (ПКД; анг. UDP). Пры распаўсюдзе выкарыстоўваецца сьцісканьне зьвестак са стратамі(en). Дазваляе выявіць лік слухачоў у дадзенае імгненьне, што ўяўляе цікавасьць для рэклямадаўцаў[1]. У траўні 1993 г. Карл Маламуд(en) (нар. 2 ліпеня 1959) запусьціў у ЗША першае сеціўнае гутарковае радыё.