Абмеркаваньне:Мазыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Якое дачыненьне Мазыр мае да Валыні? Вы ўжо пачалі пазначаць ва ўкраінскай Вікіпэдыі ўсе гарады ўкраінскага Палесься па-беларуску?
- Гомельська область – дзе па-беларуску?
- Берестейська область – дзе па-беларуску?
правілы для ўсіх адзіныя... І яшчэ пакажыце мне гэтыя правілы, калі ўкраінская мова стала ў Беларусі дзяржаўнай, альбо дзесьці рэгіянальнай? Вы б спачатку артыкул ва ўкраінскай Вікіпэдыі пра Мозир напісалі! А то Мозир-Мозир…
Тое што вам Яўген даў права дадаваць па-ўкраінску дзе вам толькі ўздумаецца, яшчэ не дае вам права так рабіць. --Ліцьвін 20:25, 11 траўня 2008 (UTC)
- Да Валыні- ніякага стаўленьня. Адносна ўкраінамоўнай вікіпедыі - вырашайце пытанне ў украінамоўнай вікіпедыі. Адносна таго, чаму я не напісаў артыкулы пра Мазыр ва ўкраінамоўнай Вікіпедыі- таму, што пішу, галоўным чынам, у беларускамоўнай вікіпедыі...(Згодзен, гэта дзіўна, але, тым не менш, факт). Калі, гэта зараз так запатрабаванае, я напішу яго ў найблізкім будучыні. Дарэчы, я напісаў, ва ўкраінамоўнай вікіпедыі шэраг старонак на беларускаю тэматыку: uk:Нароч (озеро, Білорусь), uk:Уруччя, uk:Зенон Позняк.
- Украінская мова не зьявляеться дзяржаўнай, альбо дзесьці рэгіянальнай ва Беларусі, таксама як расейская - ва Ўкраіне. Намёк зразумелы? --Васіль Бабіч 21:06, 11 траўня 2008 (UTC)
- Намёк зразумелы, але ён ня ў тэму. Як можна Севастопаль параўноўваць зь Беларусяй? У абмеркаваньні я пазначаў прычыну чаму назву Севастопаль неаобходна пісаць і па-расейску. У Мазыры, Драгічыне, Маларыце… украінцы пераважаюць? Калі ласка крыніцы!
- Асабіста для вас прывожу адзіныя правілы Беларускай Вікіпэдыі. --Ліцьвін 21:57, 11 траўня 2008 (UTC)