Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Расеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйна Расея падзяляецца на 21 рэспубліку, 9 краёў, 46 вобласьцяў, 2 месты фэдэральнага значэньня, 1 аўтаномную вобласьць, 4 аўтаномныя акругі.
У адрозьненьне ад РСФСР, падзел Расейскай Фэдэрацыі (станам на 2007 год) некалькі адрозьніваецца:
- усе аўтаномныя савецкія сацыялістычныя рэспублікі (АССР) ды аўтаномныя вобласьці (акрамя Габрэйскай) сталі рэспублікамі ў складзе Расейскай Фэдэрацыі
- Чачэна-Інгуская АССР падзялілася на 2 рэспублікі: Чачэнію ды Інгушэтыю
- вылучана 2 месты фэдэральнага значэньня (Масква ды Санкт-Пецярбург)
- былі перайменаваныя вобласьці: Горкаўская ў Ніжагародзкую, Калінінская ў Цьвярскую ды Куйбышаўская ў Самарскую
- Чукоцкая аўтаномная акруга выйла са складу Магаданскай вобласьці, Габрэйская аўтаномная вобласьць выйшла са складу Хабараўскага краю
- Сакольскі раён Іванаўскай вобласьці (2100 км²) перайшоў у склад Ніжагародзкай вобласьці
- Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга ды Пермская вобласьць аб’ядналіся, утварыўшы Пермскі край (2005)
- Эвэнкійская й Таймырская аўтаномныя акругі ўвайшлі ў Краснаярскі край (2007)
- Карацкая аўтаномная акруга ды Камчацкая вобласьць аб’ядналіся, утварыўшы Камчацкі край (2007)
- Вусьць-Ардынская Бурацкая аўтаномная акруга далучылася да Іркуцкай вобласьці (2008)
- Агінская Бурацкая аўтаномная акруга ды Чытынская вобласьць аб’ядналіся, утварыўшы Забайкальскі край (2008)