Азэрбайджан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Азэрбайджа́н (па-азэрбайджанску: Azərbaycan) ці Рэспу́бліка Азэрбайджа́н (азэрб. Azərbaycan Respublikası) — краіна ў Азіі, на Каўказе. З усходу абмежаваная Касьпійскім морам, на поўначы мяжуе з Расеяй, на паўночым захадзе з Грузіяй, Армэніяй — на захадзе, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе, на поўдні — з Іранам. Экскляў — Нахічэванская аўтаномная рэспубліка — мяжуе з Армэніяй на поўначы і ўсходзе, Іранам на поўдні і захадзе і мае невялікую граніцу з Турэччынай на паўночным захадзе.
Азэрбайджан лац. Azerbaidžan Azərbaycan Respublikası | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Azərbaycan marşı» | |||||
Афіцыйная мова | Азэрбайджанская | ||||
Сталіца | Баку | ||||
Найбуйнейшы горад | Баку | ||||
Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Ільхам Аліеў Алі Асадаў | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
111-е месца ў сьвеце 86 600 км² 1,6% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць |
92-е месца ў сьвеце 9 705 600 112,1/км² | ||||
СУП • агульны (2014) • на душу насельніцтва |
87 месца ў сьвеце $94,318 млрд[1] $10340[1] | ||||
Валюта | Манат (AZN) | ||||
Часавы пас | AZT (UTC+4) | ||||
Незалежнасьць Дэмакратычная рэспубліка Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Незалежнасьць ад СССР |
28 траўня 1918 28 красавіка 1920 30 жніўня 1991 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .az | ||||
Тэлефонны код | +994 | ||||
Азэрбайджанская Дэмакратычная Рэспубліка была абвешчаная ў 1918 року і стала першай дэмакратычнай сэкулярнай краінай з мусульманскай большасьцю[2], у якой да таго ж дзейнічалі опэры, тэатры і сучасныя ўнівэрсытэты[3]. У 1920 Азэрбайджан стаў сацыялістычнай рэспублікай у складзе СССР[4][5]. У кастрычніку 1991 року была абвешчаная незалежнасьць.
У верасьні 1991 году Нагорна-Карабаскі рэгіён зь пераважнай армянскай большасьцю абвясьціў пра намер стварыць асобную рэспубліку[6]. Нагорна-Карабаская рэспубліка не была прызнаная ніводнай дзяржавай і, хоць у выніку працяглай вайны стала дэ факта незалежнай, дэ юрэ лічыцца часткай Азэрбайджану.