Акт Злучэньня
пагадненьне 1919 року пра аб’днаньне УНР і ЗУНР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Акт Злучэньня (па-ўкраінску: Акт Злуки) альбо Вялікае Злучэньне — урачыстае абвяшчэньне 22 студзеня 1919 году на Сафійскай плошчы ў Кіеве ўнівэрсалу аб аб’яднаньні Ўкраінскай Народнай Рэспублікі і Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі ў саборную Ўкраіну. З 1999 году дзень падпісаньня акту 22 студзеня адзначаецца ва Ўкраіне як Дзень саборнасьці Украіны.