Алей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алей — тлушч з пладоў і насеньня расьліны. Складаецца на 95—97% з трыгліцэрыдаў (поўных этэраў гліцэрыны) вышэйшых тлустых кісьляў, пераважна С16 і С18, і свабодных тлустых кісьляў, фасфатыдаў, воску, токафэролаў, вітамінаў (А, D, Е і К) і пігмэнтаў. Зьяўляецца афарбаваным рэчывам у вадкім, мазепадобным або цьвёрдым выглядзе. Некаторыя віды зьяўляюцца атрутнымі. Палімэрызуецца пры награваньні да +250°C — +300 °C або пад узьдзеяньнем тлену паветра, пры паглынаньні 30% якога зазнае прагарканьне. Атрымліваецца са здробненага насеньня і мякаці пладоў алейных расьлінаў шляхам прасаваньня або экстрагаваньня арганічным рашчынальнікам з наступнай ачысткай адстойваньнем, фільтрацыяй, апрацоўкай вадой (гідратацыя), рашчынай шчолачаў (рафінаваньне) і вадзяной парай пад вакуўмам (дэзарацыя). Выкарыстоўваецца ў якасьці харчовага выраба для прыгатаваньня кансэрваў і маянэзаў. У гідраваным выглядзе — для маргарынаў. Прымяняецца ў вытворчасьці алкідных смолаў, гліцэрыны, лакаў, мыла, пакостаў, сікатыву, тлустых кісьляў і фарбаў. Служыць вяжучым рэчывам касмэтычных і лекавых мазяў[1].
- Ня варта блытаць з алівай — тэхнічнай вадкасьцю.